Навіны | Палітыка цэнтра | Гісторыя цэнтра | Кантакты | Звароты | Адміністрацыйныя працэдуры     ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ   RU | BY

 

 

Графік правядзення "прамых тэлефонных ліній"

 

Анкета
задаволенасць
заказчык

 

Праекты МДС

 

Рэестр прадукцыі, забароненай да ўвозу

 

Супрацьдзеянне карупцыі

 

АНЛАЙН-ПЛАТФОРМА «НАРОДНАЯ ПЯЦІГОДКА»

 

Інфармацыя па правядзенні уваходнага кантролю кабельна-правадніковай прадукцыі

 

Структурная схема
РУП "Баранавіцкі ЦСМС"

Адзіны дзень інфармавання прайшоў у Баранавіцкім ЦСМС

«Абарончая моц беларускага войска і патрыятызм у сучасных умовах» – пад такой назвай 19 лютага ў РУП «Баранавіцкі ЦСМС» прайшоў адзіны дзень інфармавання. Прадстаўнікі інфармацыйна-прапагандысцкай групы Баранавіцкага гарвыканкама правялі сустрэчу з працоўным калектывам прадпрыемства.

Адкрыў сустрэчу рэктар УА «Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт» Унсавіч Аляксандр Мікалаевіч, які падрабязна спыніўся на ключавых аспектах забеспячэння ваеннай бяспекі нашай краіны.

У сваім дакладзе Аляксандр Мікалаевіч падкрэсліў заслугу Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі ў развіцці сучасных узброеных сіл, адзначыла высокі прафесіяналізм беларускіх вайскоўцаў і развіццё айчыннага ваенна-прамысловага комплексу. Было адзначана, што беларускае войска сёння-гэта кампактная, мабільная і добра абсталяваная структура, здольная гарантавана забяспечыць бяспеку дзяржавы. Асаблівая ўвага была ўдзелена стратэгічнаму ўзаемадзеянню з краінамі АДКБ. У завяршэнне свайго выступлення Аляксандр Мікалаевіч зрабіла акцэнт на тым, што галоўная каштоўнасць арміі — гэта людзі, а патрыятызм з'яўляецца дзейсным інструментам захавання суверэнітэту і апорай нацыянальнай бяспекі.

Працягам размовы аб моцы беларускай арміі стала выступленне прадстаўніка 8-й радыётэхнічнай брыгады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь маёра Мікалая Віктаравіча Жука. Ён адзначыў, што сёння вайскоўцы свята захоўваюць і прымнажаюць баявыя традыцыі старэйшых пакаленняў, удасканальваюць баявое майстэрства і паспяхова вырашаюць складаныя вучэбна-баявыя задачы.

Выступленне прадстаўніка Баранавіцкага міжраённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь падпалкоўніка юстыцыі Мацяс Наталлі Валер'еўны перад калектывам прадпрыемства было накіравана на прафілактыку карупцыйных правапарушэнняў. Акцэнт выступу быў зроблены на няўхільнасці пакарання, відах адказнасці (крымінальная, адміністрацыйная, дысцыплінарная), абавязках паведамляць пра факты карупцыі і стварэнні антыкарупцыйнай культуры. Абмяркоўваліся рэальныя прыклады з практыкі, наступствы хабарніцтва, камерцыйнага подкупу і злоўжыванняў службовым становішчам.

Twitter

Наша надвор'е:

Наша погода